
12 лютага 2026 года, у Мінску ў выставачным павільёне па адрасе пр. Пераможцаў, 14 адбылося ўрачыстае адкрыццё XXIII Міжнароднай спецыялізаванай выставы «Адукацыя і кар'ера". З прывітальнай прамовай да ўдзельнікаў выстаўкі звярнуўся Першы намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Бахановіч.
Найбуйнейшая прафарыентацыйная падзея краіны аб'яднала на адной пляцоўцы вядучыя ўстановы адукацыі, каледжы, прамысловыя прадпрыемствы з Беларусі і Расіі. Гэта галоўная падзея года для тых, хто стаіць перад выбарам жыццёвага шляху: школьнікаў, бацькоў і выпускнікоў каледжаў.


Арганізатары і тэматыка года
Мерапрыемства арганізавана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і выставачным прадпрыемствам "Экспафорум". Тэма 2026 года - "Адукацыя для эканомікі будучыні". Ключавая мэта выставы - сінхранізаваць запыты рэальнага сектара эканомікі з магчымасцямі адукацыйных устаноў і дапамагчы абітурыентам зрабіць усвядомлены выбар прафесіі.

Лічбы і факты
У 2025 годзе мерапрыемства сабрала 172 удзельнікі (уключаючы 18 дэлегацый з РФ), а агульная колькасць наведвальнікаў перавысіла 18 000 чалавек за тры дні. У гэтым годзе арганізатары пашырылі праграму да чатырох дзён, каб ахапіць максімальную колькасць гасцей з рэгіёнаў.






БДТУ: тэхналогіі, кар'ера, перспектывы
Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт разгарнуў маштабны стэнд, дзе будучыя абітурыенты могуць атрымаць адказы на самыя вострыя пытанні: ад навацый у ЦЭ/ЦТ да перспектыў першага працоўнага месца.
Прадстаўнікі БДТУ праводзяць для абітурыентаў кваліфікаваныя кансультацыі, расказваючы аб праграмах падрыхтоўкі, прахадных балах і, што асабліва важна, аб гарантыях працаўладкавання пасля выпуску. Інжынерныя і IT-спецыяльнасці ВНУ традыцыйна выклікаюць высокую цікавасць у наведвальнікаў. Універсітэт славіцца сваімі хіміка-тэхналагічнымі, ляснымі і IT-распрацоўкамі, таму чарга з зацікаўленых школьнікаў не змяншаецца з самага адкрыцця. Традыцыйна, найбольшая колькасць наведвальнікаў чакаецца ў выходныя дні.
