28 сакавіка на лесагаспадарчы факультэт прыехалі абітурыенты, каб пазнаёміцца з працэсам навучання. Спачатку ім расказалі пра спецыяльнасці факультэта і асаблівасці паступлення ў 2025 годзе.
Для тых, хто плануе паступаць на спецыяльнасць "Лясная гаспадарка" кафедры факультэта правялі лабараторныя работы па дэндралогіі, генетыцы і селекцыі, лясным таваразнаўстве. Будучыя ландшафтныя дызайнеры наведалі заняткі "Малюнак і кампазіцыя", "Дэкаратыўная дэндралогія", "Гісторыя і тэорыя ландшафтнага мастацтва". А абітурыентаў, якія разглядаюць магчымасць паступлення на "Турызм і прыродакарыстанне", пазнаёмілі з асновамі геадэзіі і картаграфіі, этнаграфічнымі і фаўністычнымі рэсурсамі экалагічнага турызму. Дзень атрымаўся поўным цікавых адкрыццяў, абмену вопытам і дапамог абітурыентам выбраць будучую спецыяльнасць.