Беларускі дзяржаўны
тэхналагічны ўніверсітэт
Belarusian State Technological University
АВРМ
Навука
Савет маладых вучоных прыняў удзел у пасяджэнні саветаў па развіцці прадпрымальніцтва Полацкага раёна

У рамках развіцця прыкладной навукі і эфектыўнага ўзаемадзеяння маладых вучоных з маладымі прадпрымальнікамі Савет маладых вучоных пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь прыняў удзел у пасяджэнні саветаў па развіцці прадпрымальніцтва Полацкага раёна, якое прайшло з 8 па 10 красавіка 2025 года ў г.Наваполацку.

Мэтай мерапрыемства стала фарміраванне калектыўнага бачання ў дачыненні да тэндэнцый, праблем і перспектыў узаемадзеяння маладых навукоўцаў з суб'ектамі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама актывізацыя інавацыйнага мыслення моладзі.

Склад дэлегацыі ад Міністэрства адукацыі: Кісялевіч Анастасія Ігараўна, намеснік дэкана па вучэбнай рабоце і інтэрнацыяналізацыі адукацыі, дацэнт кафедры міжнародных эканамічных адносін БДУ; Падсасонная Аляксандра Дзмітрыеўна, спецыяліст аддзела арганізацыі навукова - тэхнічных мерапрыемстваў, навукова навуковых выданняў і навукова-даследчай работы студэнтаў БДТУ; Гарбадзей Вольга Юр'еўна, загадчык кафедры праграмнага забеспячэння сетак тэлекамунікацый БДАС.

Праграма мерапрыемства была насычанай і ўключала ў сябе наведванне СТАА «НЗТМ», дзе ўдзельнікі азнаёміліся з інавацыйнымі праектамі прадпрыемства і ўзроўнем аўтаматызацыі вытворчасці, а таксама цэнтра прыцягнення Igrow, сеткі цэнтраў па Віцебскай вобласці.

   

  

На пасяджэнні абмяркоўваліся пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця Полацкага раёна, рэалізацыя навуковага патэнцыялу студэнтаў і роля стартап-цэнтраў устаноў вышэйшай адукацыі ў развіцці інавацыйнага прадпрымальніцтва. Сваім вопытам падзяліліся прадстаўнікі Полацкага райвыканкама, СТАА "НЗТМ", Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, ААТ "Белаграпрамбанк", Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях і БСПН ім. Куняўскага.

 

У рамках паездкі Аляксандра Падсасонная сумесна з Вольгай Гарбадзей правялі прафарыентацыйную працу у ДУА " Сярэдняя школа № 2 ім. Е.А. Трапезнікавай г. Наваполацка". Яны расказалі навучэнцам аб дзейнасці Савета маладых вучоных пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, аб універсітэтах БДТУ і БДАС, іх факультэтах і магчымасцях для навуковай дзейнасці, а таксама правялі навуковы квіз, накіраваны на папулярызацыю навукі сярод моладзі.

 

БДТУ працягвае актыўна падтрымліваць ініцыятывы, накіраваныя на развіццё прыкладной навукі і ўцягванне моладзі ў навукова-даследчую дзейнасць.


Апублікавана: 15.04.2025