26 сакавіка ў сярэдняй школе №1 Фаніпаля першы абласны форум «Праектуем будучыню» сабраў навучэнцаў класаў/груп інжынернай накіраванасці і педагогаў, якія выкладаюць факультатыўныя заняткі «Уу свеце тэхнікі і тэхналогій: выбіраем інжынерную прафесію». У мерапрыемстве ад БДТУ прыняў удзел старшы выкладчык кафедры прамысловай экалогіі Дубіна А. У.
На форуме былі арганізаваны віртуальныя падарожжы, выставы-прэзентацыі ўстаноў адукацыі, экскурсіі, майстар-класы, сустрэчы, працаваў адкрыты мікрафон.
Мерапрыемства было арганізавана для павышэння кампетэнтнасці педагогаў, якія выкладаюць факультатыўныя заняткі “У свеце тэхнікі і тэхналогій: выбіраем інжынерную прафесію". Таксама яго важнай мэтай з'яўляецца павышэнне сацыяльнага партнёрства, якое забяспечвае высокую якасць падрыхтоўкі навучэнцаў інжынерных класаў з наступнай эфектыўнай прафесійнай і сацыяльнай адаптацыяй іх выпускнікоў.