Пытанні падрыхтоўкі спецыялістаў для ляснога комплексу краіны, навукова-тэхнічнае забеспячэнне з боку Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта дзейнасці Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь – пра гэта ішла размова на мінулым 12.12.2024 ва ўніверсітэце сумесным семінары-нарадзе Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь і БДТУ.
У ходзе семінара ўдзельнікі азнаёміліся з базай навучання і правядзення навучальных практык студэнтаў БДТУ. Адбылося наведванне аўдыторый лесаводства, лесааднаўлення, лесаўпарадкавання лесагаспадарчага факультэта БДТУ. Затым па праграме быў пераезд у Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр і філіял БДТУ «Негарэльскі вучэбна-вопытны лясгас».
Па выніках наведвання лакацый адбылася нарада па пытаннях:
"Навукова-тэхнічнае забеспячэнне з боку БДТУ дзейнасці Мінлясгаса і аб перспектыўных праектах у галіне лясной гаспадаркі";
"Аб цыфравізацыі галіны, у тым ліку выкарыстанне праграмнага прадукту";
"Забяспечанасць галіны кадрамі БДТУ і яго філіяламі".