Беларускі дзяржаўны
тэхналагічны ўніверсітэт
Belarusian State Technological University
АВРМ
Навука
Лірычныя вечары ў Тэхналагічным “Радкі ад сэрца”

Літаратурны клуб “Ветліца” праводзіць

Лірычныя вечары ў Тэхналагічным

“Радкі ад сэрца”

(прысвячаецца 80-годдзю Перамогі)

     16 красавіка 2025 г. у літаратурную гасцёўню “Ветліцы” завітаў Генадзь Міхайлавіч Шары – асветнік, знаўца беларускай, рускай і сусветнай паэзіі, непераўзыйдзены  чытальнік паэтычных твораў беларускіх і рускіх паэтаў, сябар  клуба з 2011 года.

 

      Генадзь Міхайлавіч прынёс партрэты сваіх любімых паэтаў і ўзнагародныя дакументы часоў Вялікай Айчыннай вайны, якія атрымаў яго бацька-франтавік (“Благодарность вождя” і інш.).

      Амаль паўтары гадзіны гучалі вершы розных аўтараў  і песні часоў Вялікай Айчыннай вайны,  якія часам перапыняліся дружнымі апладысментамі.

      Напрыканцы зрабілі здымак на памяць, але яшчэ доўга некаторыя студэнты індывідуальна размаўлялі з Шарым Г.М., які ўскалыхнуў іх пачуцці высокім паэтычным словам.

 


Апублікавана: 21.04.2025