Беларускі дзяржаўны
тэхналагічны ўніверсітэт
Belarusian State Technological University
АВРМ
Навука
Конкурс маладых работнікаў прадпрыемстваў і арганізацый Рэспублікі Беларусь " SuperПРОФИ -2024»

 На пляцоўцы Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта 26 лістапада 2024 года адбыўся фінальны этап рэспубліканскага конкурсу маладых работнікаў прадпрыемстваў і арганізацый Рэспублікі Беларусь SuperПРОФИ -2024».

 

Арганізатарамі конкурсу выступілі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь сумесна з Федэрацыяй прафсаюзаў Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскім саветам працоўнай моладзі, грамадскім аб'яднаннем «Беларускі рэспубліканскім саюз моладзі» і рэспубліканскім моладзевым цэнтрам.

Удзельнікамі конкурсу былі прадстаўнікі моладзі, якія працуюць у сферы адукацыі, культуры, гандлю, навукі, прамысловасці і эканомікі.

Конкурс праводзіцца ў другі раз і ставіць перад сабой галоўную мэту - выяўленне лепшых маладых работнікаў, якія дабіліся значных поспехаў у прафесійнай і грамадскай дзейнасці, адзнака іх поспехаў і заахвочванне лепшых.

Усяго ў конкурсе ўдзельнічаюць 95 канкурсантаў па 17 намінацыях на 4 пляцоўках у г.Мінску.

На пляцоўцы нашага ўніверсітэта прынялі ўдзел 20 чалавек. Канкурсанты ацэньваліся па 4 намінацыях: “SuperПРОФИ -2024 у сферы адукацыі і навукі», “SuperПРОФИ – 2024 у сферы культуры»,  “SuperПРОФИ -2024 у  сферы працы з моладдзю», “SuperПРОФИ -2024 у сферы прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя".

Кожная намінацыя складалася з 3 выпрабаванняў: візітная картка, відэаролік, творчы нумар.

Перш чым трапіць у фінал, кожны з удзельнікаў перамог у конкурсе спачатку на прадпрыемстве, стаў лепшым на ўзроўні раёна, годна паказаў сябе сярод абласных канкурэнтаў.

Па заканчэнні фінальнага дня канкурсантам уручаць падзякі за ўдзел. Аб'ява і ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца 28 лістапада 2024 года ў канцэртнай зале па адрасе вул.Фабрыцыуса 5.

Віншуем усіх удзельнікаў конкурсу і дзякуем ім за актыўную жыццёвую пазіцыю.


Апублікавана: 03.12.2024