Напярэдадні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь важна актыўна далучаць моладзь у працэсы грамадзянскага ўдзелу. Студэнты – гэта будучыня краіны, і іх меркаванне мае вялікае значэнне для дзяржавы.
Так, 5 снежня 2024 года, у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце адбылася сустрэча Кіраўніка Адміністрацыі Ленінскага раёна горада Мінска Рамана Мельніка, пракурора Ленінскага раёна Дзмітрыя Лук'янава і Кажэкінай Святланы, намесніка старшыні праўлення адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», члена Беларускай партыі «Белая Русь» са студэнтамі.
На сустрэчы абмяркоўваліся актуальныя пытанні электаральнай кампаніі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Выступаючы перад студэнтамі, Раман Мельнік распавёў пра гісторыю станаўлення сучаснай беларускай дзяржавы, пра тое, якія складанасці пераадольвала краіна за трыццаць гадоў і якой цяпер стала Беларусь.
Святлана Кажэкіна адзначыла, што ўдзел у выбарах – гэта вельмі важны крок да фарміравання актыўнай грамадзянскай пазіцыі. Гэта магчымасць выказаць свае погляды і патрабаванні да ўлады. Яна завастрыла ўвагу на тым, што да выбараў неабходна ставіцца сур'ёзна: гэта шанец выбраць тых, хто будзе прадстаўляць вашы інтарэсы і клапаціцца пра будучыню краіны. Моладзь павінна мець магчымасць уплываць на гэтыя рашэнні.
Пракурор Дзмітрый Лук'янаў праінфармаваў студэнтаў аб канстытуцыйных асновах электаральнай кампаніі, асабліва падкрэсліўшы неабходнасць строга выконваць правае поле – у рамках закона “Аб масавых мерапрыемствах". Дзмітрый Лук'янаў нагадаў, што цяпер супраць нашай краіны развязана інфармацыйная вайна і трэба з асцярожнасцю атрымліваць інфармацыю з інтэрнэта.
Пракурор паказаў, што сілавы блок у стане забяспечыць прававы парадак у краіне і заклікаў студэнтаў праяўляць разважлівасць і ўзважаную грамадзянскую пазіцыю.
Раман Мельнік падтрымаў сваіх калег у сказаным раней, асабліва завастрыўшы ўвагу на ролі сацыяльных сетак.
Падводзячы вынікі сустрэчы, кіраўнік раённай адміністрацыі сказаў, што выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — гэта адна з найважнейшых падзей краіны, дзе патрабуецца актыўны ўдзел усіх грамадзян, асабліва моладзі.