15 снежня 2024 года ў Мінску шосты раз прайшоў форум навукі і бізнесу INSTORM 2024, арганізаваны Мінскім гарадскім тэхнапаркам пры падтрымцы Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта. Мерапрыемства праводзіцца для тых, хто сочыць за тэндэнцыямі развіцця медыцыны, навукі, тэхналогій, каму цікава даведацца аб новых адкрыццях і дасягненнях на сусветным рынку.
Маршалава Галіна Сяргееўна, кандыдат тэхнічных навук, старшы выкладчык кафедры энергазберажэння, гідраўлікі і цеплатэхнікі прыняла ўдзел як спікер з тэмай «Атамная энергія. Адкрыцці, якія змянілі свет». У рамках лекцыі слухачы даведаліся пра гісторыю адкрыцця радыеактыўнасці, якая перавярнула ўяўленні аб свеце і расчыніла дзверы да ўжывання атамнай энергіі; пагрузіліся ў свет ядзерных рэакцый і высветлілі, як з атама можна атрымаць каласальную колькасць энергіі.