Беларускі дзяржаўны
тэхналагічны ўніверсітэт
Belarusian State Technological University
АВРМ
Навука
I Рэспубліканская канферэнцыя маладых вучоных «Будучыня праз даследаванні» ў БДТУ
29 студзеня 2026 года ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (БДТУ) адбылася I Рэспубліканская канферэнцыя маладых вучоных «Будучыня праз даследаванні» з міжнародным удзелам. Мерапрыемства было арганізавана Саветам маладых вучоных БДТУ пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і сабрала больш за 60 удзельнікаў з розных куткоў краіны і замежжа.

Канферэнцыя прадаставіла платформу для абмену ведамі і ідэямі, дзе былі заслуханы 7 вочных дакладаў на актуальныя тэмы навуковых даследаванняў. Асаблівую ўвагу прыцягнуў даклад П'е П'е Ай на тэму "Палімерныя дэталі карпусоў лазерных галовак і методыка іх праектавання", які быў прызнаны лепшым на канферэнцыі.
Усе ўдзельнікі канферэнцыі атрымалі электронныя сэртыфікаты. Зборнік матэрыялаў і сертыфікат удзельніка канферэнцыі можна знайсці на афіцыйным сайце навуковых мерапрыемстваў БДТУ.
Мы дзякуем усім удзельнікам і арганізатарам за актыўны ўдзел і ўклад у развіццё навуковай супольнасці!


Апублікавана: 02.02.2026