24 красавіка ў БДТУ адбыўся фінал гарадскога конкурсу-фестывалю для навучэнцаў профільных класаў інжынернай накіраванасці горада Мінска “Фестываль інжынерных прафесій " 2025.
Мэтай фестывалю з'яўляецца фарміраванне ў вучняў устойлівай цікавасці да інжынернай дзейнасці, станоўчай матывацыі і ўсвядомленай пазітыўнай устаноўкі на працяг адукацыі ў напрамку авалодання прафесіяй інжынера. У фестывалі прынялі ўдзел 40 каманд устаноў агульнай сярэдняй адукацыі сталіцы Беларусі.
У першым туры ўдзельнікам трэба было прайсці 2 конкурсныя выпрабаванні: відэапрэзентацыя на тэму «Мой інжынерны клас», віктарына «Інтэлектуальны марафон». Па выніках конкурсных выпрабаванняў 12 каманд выйшлі ў фінал, дзе навучэнцы прадставілі журы свае работы навукова-тэхнічнай творчасці і выступілі з творчай візітоўкай, якая раскрывае асаблівасці адной з галін інжынерыі.
Па выніках усіх конкурсных выпрабаванняў уладальнікам ГРАН-пры конкурсу-фестывалю стала каманда інжынернага класа ДУА»Сярэдняя школа № 217 г.Мінска імя Героя Савецкага Саюза А. А. Аляхновіча".
1 месца занялі хлопцы з інжынернага класа ДУА"Гімназія №39 г.Мінска".
2 месца атрымаў інжынерны клас ДУА"Ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга гімназія №50 г.Мінска".
3 месца заваявалі навучэнцы інжынернага класа ДУА"Гімназія №37 г.Мінска".
Члены журы адзначылі захопленасць, крэатыў і нестандартнасць мыслення ва ўсіх каманд-фіналістаў.