Беларускі дзяржаўны
тэхналагічны ўніверсітэт
Belarusian State Technological University
АВРМ
Навука
Экскурсія ў Музей гісторыі медыцыны Рэспублікі Беларусь

12 снежня 2024 года навучэнцы падрыхтоўчага аддзялення медыка-фармацэўтычнага профілю (грамадзяне Туркменістана, якія вывучаюць у БДТУ рускую мову) разам з выкладчыкамі кафедры беларускай філалогіі (факультэт ПіМ) наведалі Музей гісторыі медыцыны Рэспублікі Беларусь. Навучэнцы даведаліся, як развівалася медыцына са старажытных часоў да нашых дзён. Асаблівую цікавасць выклікалі розныя медыцынскія інструменты і адзенне сястры міласэрнасці. Несумненна, гэтая экскурсія была вельмі карыснай для нашых навучэнцаў, якія надалей будуць спрабаваць стаць студэнтамі медыцынскага ўніверсітэта.

 

   


Апублікавана: 16.12.2024