21 снежня 2024 года Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт адкрыў свае дзверы для будучых абітурыентаў, запрасіўшы іх на Дзень адчыненых дзвярэй і кірмаш вакансій у рамках мэтавай падрыхтоўкі.
Гасцямі ўніверсітэта ў гэты дзень сталі каля 500 удзельнікаў: бацькі і навучэнцы выпускных класаў школ, ліцэяў і гімназій г.Мінска і абласных гарадоў. Асноўныя абітурыенты для нашага ўніверсітэта – гэта навучэнцы, якія заканчаюць сярэднія навучальныя ўстановы, у прыватнасци, выпускнікі інжынерных класаў.
На кожным факультэце былі прадстаўлены стэнды, наглядныя матэрыялы, мадэлі, трэнажоры і прэзентацыі, якія інфармавалі аб кафедрах і спецыфіцы прапанаваных для навучання спецыяльнасцей.
Кіраўніцтва ўніверсітэта запрасіла і патэнцыяльных працадаўцаў; прыехалі прадстаўнікі многіх прадпрыемстваў з розных сфер эканомікі: Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, канцэрна «Беллеспаперапрам», ААТ «Керамін», ААТ «МАЗ», ААТ «МТЗ», РУП «Белмедпрэпараты», ЗАТ «Атлант», ААТ «Белшына», ААТ «Амкадор», групы кампаній 1AK-GROUP (у тым ліку ТАА «Зубр Энэрджы»), холдынгу «Беларуская цэментная кампанія», СТАА «Бітсплаў» і інш.
Такая колькасць зацікаўленых прадпрыемстваў у нашых студэнтах і выпускніках яшчэ раз пацвярджае, што БДТУ — адзін з асноўных і вядучых універсітэтаў Беларусі.
Усе госці атрымалі якасныя і кампетэнтныя адказы на ўсе пытанні, якія іх цікавяць.
З прывітальнымі словамі перад імі выступілі прадстаўнікі прыёмнай камісіі і прафесарска-выкладчыцкага складу БДТУ.
Першы прарэктар БДТУ Саковіч А. А. выказаў падзяку ўсім за актыўны ўдзел у мерапрыемстве «Дзень адчыненых дзвярэй» і пажадаў поспеху ўсім абітурыентам!
Для выпускнікоў дзень адчыненых дзвярэй – гэта ўнікальная магчымасць не толькі пазнаёміцца з універсітэтам, але і даведацца пра ўсё, а можа, нават больш ад студэнтаў, якія яшчэ не так даўно таксама былі абітурыентамі.
Будучыя абітурыенты паўдзельнічалі ў майстар-класах, паглядзелі выставу распрацовак і навуковых работ студэнтаў. Былі карыснымі і навучальныя лекцыі, якія дапамаглі акунуць будучых студэнтаў у свет студэнцкіх будняў.
Прыходзьце і выбірайце прафесію па душы, бо будучыня ў нас тут, у БДТУ!