11 лютага 2026 г. Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт прыняў дэлегацыю з Янгіерскага філіяла Ташкенцкага хіміка-тэхналагічнага інстытута (Рэспубліка Узбекістан). Сустрэча прайшла канструктыўна і была накіравана на ўмацаванне доўгатэрміновых партнёрскіх сувязей паміж адукацыйнымі ўстановамі дзвюх краін.

Дэлегацыю цікавіла пашырэнне супрацоўніцтва, асабліва ў сферы сярэдняй прафесійнай адукацыі. У ходзе сустрэчы бакі разгледзелі магчымасці ўзаемадзеяння паміж філіяламі-каледжамі БДТУ і ТХТІ. Прадстаўнікі Узбекістана высока ацанілі шматгадовы вопыт сумеснай работы ў галіне вышэйшай адукацыі і выказалі асаблівую цікавасць да развіцця падрыхтоўкі спецыялістаў сярэдняга звяна.


Адмысловая ўвага была нададзена адукацыйным працэсам і інфраструктуры Беларускага дзяржаўнага каледжа прамысловасці будаўнічых матэрыялаў у Менску.
У ходзе перагавораў удзельнікі падкрэслілі важнасць сумесных праграм па пашырэнні магчымасцей падрыхтоўкі спецыялістаў на ўзроўні прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, абмену вопытам, арганізацыі стажыровак і курсаў павышэння кваліфікацыі педагогаў, а таксама ўзаемадзеяння ў рамках міждзяржаўных праектаў.


У выніку сустрэчы было дасягнута пагадненне аб двухбаковай гатоўнасці да пашырэння супрацоўніцтва і распрацоўкі дарожнай карты сумесных дзеянняў, якая будзе рэалізавана пры ўдзеле філіялаў-каледжаў БДТУ.
