Беларускі дзяржаўны
тэхналагічны ўніверсітэт
Belarusian State Technological University
АВРМ
Навука
Далёкія і блізкія

28 лютага ў Цэнтры навукі і культуры Рассупрацоўніцтва ў Мінску адбылася сустрэча з прадстаўнікамі татарскай дыяспары ў Беларусі, гасцямі якой сталі студэнты 5 групы 2 курса ПіМ разам з куратарам Т. П. Гуліцкай.

Дырэктар Маладзёжнага цэнта «Ідэль» з Казані Н.Ф. Галеева расказала пра важнасць захавання памяці свайго роду, пазнаёміла з электроннымі рэсурсамі, якія дазваляюць знайсці продкаў, скласці радавод.

Усе, хто сабраўся на сустрэчу, не толькі даведаліся пра традыцыю і культуру татараў, але і сталі актыўнымі ўдзельнікамі майстар-класа па прыгатаванні традыцыйнай стравы -  чак-чака. Невялікі імправізаваны канцэрт стаў добрым завяршэннем цудоўнага сяброўскага вечара. Было падкрэслена, што такія кантакты стануць традыцыйнымі, паколькі ў БДТУ адкрыты Цэнтр татарскай мовы і культуры, а значыць, ёсць магчымасць даведацца адзін пра аднаго лепш.

     

   

 


Апублікавана: 05.03.2025