17 сакавіка 2026 года, у Мінску стартавала XXXIII Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш — адна з важных падзей у культурным жыцці Беларусі.

У рамках мерапрыемства тысячы гасцей змогуць пазнаёміцца з новай літаратурай, праектамі і інавацыйнымі ініцыятывамі вядучых выдавецтваў, бібліятэк і навуковых арганізацый з усяго свету. Сярод удзельнікаў - прадстаўнікі Расіі, Кітая, Бразіліі, Венесуэлы, Германіі, Індыі, Ірана, Кубы, Турцыі, ААЭ і іншых краін.

Усе дні працы выставы гасцей чакае насычаная культурная і дзелавая праграма: прэзентацыі кніг, сустрэчы з аўтарамі, тэматычныя мерапрыемствы. Выстава стала платформай для абмену культурнымі і літаратурнымі праектамі.

Сёлета выстава прысвечана дзвюм важным падзеям: 35-годдзю Садружнасці Незалежных Дзяржаў і Году беларускай жанчыны.
Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (БДТУ) традыцыйна ўдзельнічае ў мерапрыемстве, штогод выстаўляючы на ўвагу наведвальнікаў новую навуковую літаратуру, вучэбныя выданні, а таксама часопіс БДТУ і творчы альманах AVE за 2025–2026 гады.

Рэктар БДТУ Сяргей Каспяровіч наведаў стэнды ўніверсітэта, паглядзеў майстар-клас і пагутарыў з удзельнікамі выставы ад БДТУ.
Адмысловае месца ў экспазіцыі ўніверсітэта займае матэрыял, падрыхтаваны супрацоўнікамі бібліятэкі ў рамках Года беларускай жанчыны. Яны стварылі ўнікальныя матэрыялы — кніжкі-малюткі і закладкі, якія расказваюць пра вядомых жанчын Беларусі, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё і станаўленне краіны. Гэтыя кніжачкі выпушчаны на рускай мове, 12 малютак прысвечаны жыццю і дзейнасці нашых суайчынніц — як сучасных, так і з гістарычных эпох.


На другім стэндзе БДТУ "Маладзёжная палітыка" былі прадстаўлены вынікі работы і лепшыя праекты, якія рэалізуюцца аддзелам па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце сумесна з маладзёжнымі аб'яднаннямі ўніверсітэта — БРСМ, прафсаюзамі, саветам маладых вучоных і студэнцкай радай. Сярод іх — праекты «Моладзь», «Гісторыя маёй сям'і ў гісторыі маёй краіны», «Мой прававы арсенал» (які штогод ахоплівае больш за 1500 першакурснікаў), «Мой стыль жыцця сёння — здароўе і поспех заўтрашняга дня!», «Тэхнолагі» і праект «БДТУ: культурны ход», які рэалізуецца ў Акадэміі музыкі.

Акрамя таго, факультэт прынттэхналогій і медыякамунікацый, як адзіны ў краіне профільны факультэт, які выпускае спецыялістаў для выдавецка-палігрвфічнай сферы, арганізаваў майстар-клас, дзе любы ахвочы зможа паспрабаваць сябе ў вырабе блакнотаў.

Запрашаем усіх наведаць стэнд БДТУ, адкрыць для сябе нешта новае і цікавае!
Час і месца правядзення: 17-22 сакавіка, з 10:00 да 19:00, г. Мінск, праспект Пераможцаў, 14.