У выставачным комплексе Белэкспа з 14 па 16 лютага 2025 года праходзіла міжнародная спецыялізаваная выстава «Адукацыя і кар'ера. Вучэбныя тэхналогіі"»
Ужо больш за 20 гадоў выстава штогод збірае лепшых прадстаўнікоў адукацыйнай сферы, і сёлета на адной пляцоўцы прадстаўлены 46 вышэйшых навучальных устаноў, 68 каледжаў і 42 прадпрыемствы-працадаўцы з Беларусі, Расіі і Казахстана. Асноўная тэма выставы 2025 года «Прафарыентацыя. Кадры для эканомікі». Гэта выдатная магчымасць для школьнікаў і студэнтаў даведацца аб запатрабаваных прафесіях, умовах працы, кар'ерных перспектывах. Гэта надзейны памочнік ў выбары адукацыі для моладзі.
Стэнд Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта зацікавіў выпускнікоў школ, іх бацькоў, абітурыентаў, студэнтаў і маладых спецыялістаў. На стэндзе прадстаўлены ўнікальныя экспанаты, на якіх студэнты БДТУ праводзяць свае практычныя і лабараторныя работы: гэта лятальныя апараты, 3D-прынтары і віртуальныя акуляры — усё, што дазваляе стварыць immersive-вопыт для студэнтаў, апускаючы іх у навучальны працэс і пашыраючы магчымасці для практыкі. Гэтыя інавацыйныя распрацоўкі паказваюць дасягненні нашых студэнтаў і даюць магчымасць азнаёміцца з практычнымі магчымасцямі навучання ва ўніверсітэце. Спецыялісты і выкладчыкі БДТУ з радасцю даюць кваліфікаваную інфармацыю аб правілах паступлення, умовах навучання і льготных праграмах для абітурыентаў, у асноўным гасцей цікавіць поўная інфармацыя аб напрамках навучання, умовах паступлення і перспектывах кар'ернага росту пасля заканчэння.
Выстава "Адукацыя і КАР'ЕРА" - гэта выдатная магчымасць для ўсіх зацікаўленых у атрыманні якаснай адукацыі.