Беларускі дзяржаўны
тэхналагічны ўніверсітэт
Belarusian State Technological University
АВРМ
Навука
БДТУ на Міжнароднай выставе "HI-TECH 2025"

 

З 9 красавіка 2025 г. пачала сваю працу Міжнародная выстава высокіх тэхналогій і інавацый у навукова-тэхнічнай сферы «HI-TECH 2025».
На калектыўнай экспазіцыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь аспірант кафедры тэхналогіі неарганічных рэчываў і агульнай хімічнай тэхналогіі Марк Мохарт прадстаўляе наступныя распрацоўкі БДТУ:

- ахоўныя сродкі для драўніны BIO-WOOD;
- тэхналогіі імпартазамяшчальных хімічных рэчываў для павышэння гідрафобнасці і трываласці паперы і кардону;
- тэхналогія катыённага павярхоўна-актыўнага рэчыва «Прэамідзін-Д» для замасляльнікаў шкловалакна;
- тэхналогія комплекснай ачысткі экстракцыйнай фосфарнай кіслаты з атрыманнем кармавых і тэхнічных фасфатаў;
- функцыянальнае шкло для валаконнай оптыкі.
Выстава працуе да 11 красавіка 2025 года.

 
 

Апублікавана: 14.04.2025