Дэлегацыя з Беларусі наведала Тэхналагічны ўніверсітэт ім. А.А. Лявонава.
23 красавіка прадстаўнікі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта – прарэктар па навуковай рабоце Вячаслаў Флейшэр і загадчык кафедры механікі і канструявання Алег Карповіч- пабывалі ў Тэхналагічным універсітэце ім. А.А. Лявонава.
У рамках рабочага візіту адбыліся перамовы з кіраўніцтвам расійскага ўніверсітэта, падчас якіх абмеркаваны шэраг важных пытанняў:
рэалізацыя сумесных адукацыйных праграм і навуковых даследаванняў;
правядзенне мерапрыемстваў для абмену вопытам у галінах кіравання, інавацый, адукацыйных методык;
узаемадзеянне ў сферы беспілотных авіяцыйных сістэм;
гуманітарныя абмены: арганізацыя сумесных культурных і спартыўных мерапрыемстваў.
Дэлегацыя таксама пазнаёмілася з працай Цэнтра адытыўных тэхналогій, лабараторый і майстэрняў Тэхналагічнага ўніверсітэта.
Па выніках сустрэчы бакі дамовіліся аб працягу супрацоўніцтва паміж БДТУ і Тэхналагічным універсітэтам ім. А.А. Лявонава ў сферы адукацыі і навукі, рэалізацыі сумесных праграм навуковых даследаванняў і тэхнічных распрацовак, уключаючы абмен вядучымі вучонымі, аспірантамі, магістрантамі, студэнтамі.