Беларускі дзяржаўны
тэхналагічны ўніверсітэт
Belarusian State Technological University
АВРМ
Навука
“З ПАКАЛЕННЯ Ў ПАКАЛЕННЕ”

 28.11.2024 г.  ў 16.00 ва ўтульнай актавай зале чацвёртага інтэрната сабраліся студэнты студгарадка і члены літаратурнага клуба “Ветліца” на  творчую  вечарыну паэтаў Марыі і Міхаіла Лебядзько.

“Гасцёўня” літаратурнага клуба апладысментамі і ружамі сустрэла Марыю Антонаўну Лебядзько і яе ўнука  - нашага студэнта 4-га курса лесагаспадарчага факультэта Міхаіла Лебядзько.

Кіраўнік клуба Савіцкая Н.Я. пазнаёміла прысутных з гасцямі.

Марыя Антонаўна – вельмі яркая творчая асоба. Яна з’яўляецца членам “Беларускага літаратурнага саюза “Полоцкая ветвь”, піша вершы, прозу, займаецца перакладамі, стварае музыку да сваіх  вершаў і сама  выконвае свае песні. Дарэчы, многія  яе песні выконваюцца прафесійнымі спевакамі.  Аўтар шасці зборнікаў уласных твораў, музыкальных дыскаў і інш. Яна любімая і любячая жонка, клапатлівая маці сваіх дарослых дзяцей Аляксандра і Ганны і траіх унукаў. Адзін з якіх – Міша -  атрымаў  ад яе паэтычны талент і якім яна вельмі ганарыцца. Марыя Антонаўна добрая гаспадыня і медыцынская сястра па прызванні. Яна і зара працуе ў 3-яй клінічнай бальніцы.

А Міхаіл  ужо трэці год  - адзін з самых актыўных членаў літаратурнага клуба “Ветліца”. Ён піша і чытае свае вершы ў розных аўдыторыях, падрыхтаваў камп’ютарны зборнік сваёй паэзіі, вядучы на многіх мерапрыемствах, дыпламант шматлікіх  рэспубліканскіх і міжнародных літаратуных конкурсаў, іграе на гітары і спявае і інш.

Сустрэча праходзіла ў форме дыялогу,  агучваліся сямейныя традыцыя і творчасць аўтараў, гучалі вершы бабулі і ўнука, Марыя Антонаўна выконвала свае песні, правяла літаратурны конкурс і інтэрактыўную гульню. Было цікава, весела, крэатыўна. Зрабілі здымак на памяць. Потым многія падыходзілі да аўтараў і прасілі запісаць  упадабаныя вершы і песні.

Інфармацыю падрыхтавала Савіцкая Н.Я.

Фота Бабіч Дашы

 


Апублікавана: 03.12.2024