Беларускі дзяржаўны
тэхналагічны ўніверсітэт
Belarusian State Technological University
АВРМ
Навука
“Гонар маем за абаронцаў Айчыны”

18.02.2026 г. у 16.00 у літаратурным клубе “Ветліца” (5 інтэрнат, шосты паверх) сабраліся студэнты факультэтаў ФІТ, ПіМ, ХТіТ і ЛГФ, каб адзначыць свята – Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь. Вядучыя – Корбут Андрэй і Макаранка Мікіта – паведамілі аб гісторыі стварэння свята, кіраўнік літаратурнага клуба “Ветліца” Савіцкая Н.Я. правяла віктарыну, прысвечаную ваенным падзеям ХХ стагоддзя.

Студэнты чыталі вершы беларускіх і рускіх паэтаў, а таксама вершы членаў клуба мінулых гадоў. Разам  са студэнтам ЛГФ Пашкевічам Ільёй праспявалі песні, звязаныя як з падзеямі часоў стварэння Чырвонай Арміі (“Прощальная комсомольская» і «За фабричной заставой»), так і з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны  (“Катюша” і “Было ў салдата два полі”).


Апублікавана: 23.02.2026