Беларускі дзяржаўны
тэхналагічны ўніверсітэт
Belarusian State Technological University
АВРМ
Навука
“Акцыя:”Чытаем разам!”, прысвечаная 125-годдзю Кузьмы Чорнага

10.03.2026  г. у 15.30  у кабінеце літаратурнага клуба “Ветліца” (інтэрнат № 5, шосты паверх) адбылася  “Акцыя:”Чытаем разам!”, прысвечаная 125-годдзю Кузьмы Чорнага. Вядучыя – Корбут Андрэй і Макаранка Мікіта – пазнаёмілі прысутных з біяграфіяй паэта. Кіраўнік клуба расказала некаторыя цікавыя факты з біяграфіі класіка беларускай літаратуры першай паловы ХХ стагоддзя, бацькі беларускай псіхалагічнай, інтэлектуальнай і філасофскай прозы, які стварыў гісторыю беларускага народа ў мастацкіх вобразах.

У рамане “Пошукі будучыні”, напісаным падчас Вялікай Айчыннай вайны хворым пісьменнікам незадоўга да ранняй смерці (у 44 гады ў 1944 годзе)  , паказана глыбінная сутнасць фашызму праз вобразы акупантаў.  Ярка пададзена мужнасць беларусаў,  іх годнасць, змаганне з ворагамі і вера і перамогу над Вялікім Злодзеем – нямецкім фашызмам.

Студэнты факультэтаў ХТіТ, ПіМ і ФІТ прачыталі  ўрыўкі з рамана “Пошукі будучыні”, у якіх ярка паказана праўда жыцця і змагання, вера  беларусаў у перамогу, матывацыя ўчынкаў і  паводзін як беларусаў, так і нямецкіх захопнікаў.


Апублікавана: 16.03.2026