24-26 красавіка ў г. Шэньчжэнь (Кітайская Народная Рэспубліка) праходзіць інжынерны кангрэс краін БРІКС. БДТУ на гэтым значным мерапрыемстве прадстаўляе прарэктар па вучэбнай рабоце Андрэй Гаўрылюк.
24 красавіка адбылося пасяджэнне Рабочай групы па абмеркаванні ініцыятывы стварэння федэрацыі інжынерных арганізацый краін BRICS, падчас якога ўдзельнікі з Беларусі, Бразіліі, Кітая. Казахстана, Расіі, ПАР, ААЭ, Узбекістана, Эфіопіі і іншых краін абмеркавалі Шэньчжэньскую дэкларацыю і праект Статута Федэрацыі інжынерных арганізацый краін BRICS.
25 красавіка ў рамках інжынернага кангрэса краін БРІКС прарэктар па вучэбнай рабоце БДТУ Андрэй Гаўрылюк выступіў з дакладам «Перспектыўныя напрамкі развіцця інжынернай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь».
На 26 красавіка запланавана наведванне профільных прадпрыемстваў і арганізацый г. Шэньчжэнь, а таксама абмеркаванне будучых напрамкаў развіцця адукацыйнага і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва з установамі вышэйшай адукацыі